Інфармацыйная гадзіна “Сяброўства без межаў і адлегласцей” адбылася ў музеі. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – сімвалізуе непарушнае сяброўства і братэрства. Нашы краіны былі заўсёды салідарнымі, разам глядзелі ў твар ворагу, разам стваралі гісторыю.
Расія і Беларусь цесна знітаваныя лёсамі людзей. Выстава нашага земляка мастака Касцюкевіча Пятра Пятровіча, якая экспануецца ў музеі – сведчанне добрасуседскіх адносін і ўзаемаразумення братэрскіх народаў.
Пётр Пятровіч нарадзіўся ў вёсцы Шыці Шаркаўшчынскага раёна, а з юнацкіх гадоў да апошняга дня свайго жыцця жыў у Расіі (г.Петразаводск).
На дадзеным этапе, у рамках супрацоўніцтва, наша ўстанова культура рыхтуе матэрыялы да ўдзелу ў конкурсе дабрачынных праектаў акцыянернага таварыства “Атамстройэкспарт”, які праводзіцца на тэрыторыях прысутнасці інжынірынгавага дывізіёна Дзяржкарпарацыі “Расатам” у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь.


