
Вось такія качаны выраслі на прысядзібным участку дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”, якая славіцца ў нашым раёне сваёй гаспадарлівасцю. У доме-інтэрнаце забяспечваюць садавінай і гароднінай уласную сталовую, а лішкі вырашчанага прапануюць на продаж у часе суботняга сельскагаспадарчага кірмашу. І думаецца, вялізныя чысцюткія качаны карысталіся попытам у шаркаўчан.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.