У КУВСП імя Маркава на «Кіраўцы» К-701 працуе Сяргей Сакалоўскі

Сельское хозяйство

Па інфармацыі райсельгасхарчу ў гаспадарках раёна налічваецца 285 трактароў розных марак і мадыфікацый. З іх 7 — энерганасычаныя «Кіраўцы» К-700 і К-701.

У КУВСП імя Маркава больш за сорак гадоў эксплуатуюцца дзве адзінкі «Кіраўца» К-701. На адным з іх працуе механізатар Сяргей Сакалоўскі. На розных відах работ на працягу года мужчына выконвае даручаныя заданні. Вясной ён займаецца культывацыяй і падрыхтоўкай глебы пад сяўбу, летам перавозіць зялёнку і трамбуе правяленую масу ў сянажных траншэях. З пачаткам восені чапляе да «Кіраўца» плуг і праводзіць уздым зябліва.

Зімой механізатар правёў рамонт свайго трактара, замяніў патрэбныя вузлы, колы, адрамантаваў і прычапныя агрэгаты. Як толькі дазволілі ўмовы надвор’я, Сяргей вывеў трактар на палеткі і пачаў культывацыю глебы. На некаторы час работы прыпынілася з-за пераўвільготненасці глебы — прайшоўшыя моцныя дажджы не дазваляюць аграрыям шырокім фронтам весці палявыя работы. Але хутка распагодзіцца і Сяргей разам з іншымі працаўнікамі пачне закладваць аснову будучаму ўраджаю.