Святочны ранішнік у дзіцячым садзе-яслях №3

Актуальное

Маленькія выхаванцы сярэдняй групы дзіцячага сада-яслей №3 г.п. Шаркаўшчына парадавалі бацькоў сваімі талентамі, якія былі запрошаны на святочны ранішнік у адзін са школьных дзён. Справа ў тым, што ў садок у госці завітала Восень (яе ролю выканала маленькая Віка Русачонак). Дзеткі прывіталі яе: чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, гуляліся. Мы ведаем, што ў кастрычніку адзначаецца самае добрае свята — свята Маці. Малышы расказвалі пра сваіх маці, казалі пра іх добрыя словы і прызнаваліся ў любві. Ранішнік правяла выхавацель Ала Уладзіміраўна Новікава.

Андрэй БУРЭЦ, фота Марыны ЖАКАЎКА.





Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *