Малады сучаснік: аператар паштовай сувязі Марына Палідавец

Актуальное

Марына ПАЛІДАВЕЦ, закончыўшы Лужкаўскую сярэднюю школу, паступіла вучыцца ў Віцебскі філіял вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі. Цяпер яна працуе аператарам паштовай сувязі раённага вузла паштовай сувязі. Засвойвае прафесію, якая, па яе словах, ёй падабаецца, бо аператару штодзённа даводзіцца працаваць з людзьмі і сумаваць не даводзіцца.
Ну і канечне ж, у планах у маладой дзяўчыны прадоўжыць навучанне і атрымаць завочна вышэйшую адукацыю. На момант нашай размовы Марына не вызначылася яшчэ, ці будзе яе далейшая вучоба звязана з прафесіяй паштовага работніка, ці гэта будзе нешта іншае. Але як бы ні было, пажадаем ёй удачы ў рабоце і здзяйснення планаў.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *