У рамках адзінага дня інфармавання прайшлі сустрэчы ў працоўных калектывах раёна і гарадскога пасёлка

Актуальное

перад калектывамі ўстаноў аховы здароўя ў Лужках выступілі С. Т. Стома, М. І. Баговіч, Ю. А. Васілеўскі

21 лістапада ў рамках адзінага дня інфармавання прайшла сустрэча з калектывамі Лужкаўскай участковай бальніцы і Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду. На тэму “Парадак і дысцыпліна — аснова забеспячэння бяспекі працы і эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця” перад прысутнымі работнікамі ўстаноў аховы здароўя выступілі старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, галоўны ўрач УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” Станіслаў Тадэвушавіч Стома, загадчык справамі райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Размова ішла пра абавязковае выкананне патрабаванняў аховы працы на працоўных месцах, прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў, пажарную бяспеку ў побыце і іншае.

—Найчасцей няшчасныя здарэнні адбываюцца па прычынах халатнасці, няўважлівасці, безадказных адносін да сваіх абавязкаў, — зазначыў у сваім выступленні Мікалай Ірынархавіч Баговіч. — Каб пазбегнуць іх, найперш ад людзей патрабуецца ўважлівасць і дысцыпліна. А для вас, медыкаў, якія адказваюць не толькі за сябе, але і за здароўе пацыентаў, гэтыя якасці павінны быць аднымі з найважнейшых.

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *