
У нашым раёне, як і паўсюдна па краіне, праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. За сродкі РВУ “Шаркаўшчынарайгаз”, што з’яўляецца падшэфнай арганізацыяй дзіцячай школы мастацтваў гарадскога пасёлка і па асабістай ініцыятыве дырэктара прадпрыемства Э. Э. Вялічкі былі набыты камплект сучаснай акустычнай сістэмы і СD-прайгравальнік. Эдвард Эдвардавіч разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі каштоўны падарунак дырэктару Шаркаўшчынскай ДШМ Ж. Л. Русак. У сваю чаргу Жанна Леанідаўна, падзякаваўшы за новую музычную апаратуру, запэўніла прысутных, што ў далейшым гэты падарунак павысіць якасць выхаваўчага працэсу і канцэртнай дзейнасці навучэнцаў школы мастацтваў.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.
