Па стане на 23 жніўня пераможцамі прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты «Кліч Радзімы»:
Сярод камбайнераў
Юрый Ардынскі — камбайнер ААТ «Даватарскі». На камбайне New Holland убраў 790 гектараў, намалаціў 1450 тон зерня.
Яўген Пятрашка — камбайнер ААТ «Жвіранка». На камбайне New Holland убраў 774 гектары, намалаціў 1227 тон зерня.
Анатоль Грыгаровіч — камбайнер ААТ «Агратэхсэрвіс». На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 790 гектараў, намалаціў 1010 тон зерня.
Сярод маладых камбайнераў
Андрэй Каснікоўскі — камбайнер КУВСП «Гарадзец». На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 318 гектараў, намалаціў 359 тон зерня.
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў
Мікалай Протас — вадзіцель КУВСП імя Маркава. На аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 1082 тоны зерня.
Сяргей Курачкін — вадзіцель ААТ «Агратэхсэрвіс». На аўтамабілі МАЗ-551 перавёз ад камбайнаў 1055 тон зерня.
Святаслаў Яцкевіч — вадзіцель ААТ «Жвіранка». На аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 1022 тоны зерня.
Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў
Дзмітрый Курылёнак — трактарыст КУВСП імя Маркава. На трактары «Беларус» МТЗ-82 перавёз ад камбайнаў 310 тон зерня.
Сярод аператараў зернесушыльных комплексаў
Дзмітрый Федаровіч і Васіль Корсак — аператары зернесушыльнага комплексу ЗСК-30 Ш ААТ «Агратэхсэрвіс». Прасушылі 2969 тон зерня.
Раман Валеўка і Віктар Пучынскі — аператары зернесушыльнага комплексу КЗСВ-30 ААТ «Княж». Прасушылі 2184 тону зерня.
Андрэй Сцепулёнак — аператар зернесушыльнага комплексу ЗСШ-30 ААТ «Жвіранка». Прасушыў 1450 тон зерня.

