У сына з бацькам справа спорыцца

Сельское хозяйство

Штогод у сельгаспрадпрыемствы пасля заканчэння навучальных устаноў на сваё першае працоўнае месца прыходзіць моладзь.

Андрэй Урбановіч (на здымку) нарадзіўся і вырас у вёсцы Юзэфова Германавіцкага сельсавета. У старэйшых класах падчас летніх канікул працаваў на зернетаку ААТ «Ельня-Агра», дапамагаў гаспадарцы на жніве. Пасля школы паступіў на навучанне ва Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Даватара, дзе атрымаў кваліфікацыю слесара па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання.

— Вярнуўся ў родныя мясціны — кажа Андрэй, — тут жыву разам з бацькамі, працую ў механічных майстэрнях ААТ «Ельня-Агра». Працы заўсёды хапае, бо трэба ў спраўным стане падтрымліваць вузлы і агрэгаты сельгасмашын.

Андрэю часта дапамагае яго бацька Алег — трактарыст мясцовай гаспадаркі. Падкажа, дзе і як адрамантаваць тэхніку, якія запчасткі для гэтага патрабуюцца. Разам справа ў Урбановічаў спорыцца.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.