Павіншавалі ветэрана пажарнай службы раёна

Актуальное

Л. І. Сяткоўскі і начальнік Шаркаўшчынскага РАНС А. М. Федуковіч

30 лістапада свой 88-ы дзень нараджэння адзначыў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, былы начальнік каравула прафесійнай пажарнай часткі № 47 г. п. Шаркаўшчына Леанід Іванавіч Сяткоўскі. Павіншаваць свайго калегу прыйшлі начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. М. Федуковіч і намеснік начальніка В. М. Ліпскі. Яны ўручылі ветэрану каштоўны падарунак, пажадалі моцнага здароўя і даўгалецця. Шчыра падзякавалі за тое, што нягледзячы на такі паважаны ўзрост, Леанід Іванавіч заўсёды цікавіцца справамі пажарных-выратавальнікў, прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, што праходзяць у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. У сваю чаргу Л. І. Сяткоўскі падзякаваў за клопат і увагу з боку дзяржавы, а таксама кіраўніцтва Шаркаўшчынскага РАНС. Яшчэ для імянінніка вельмі прыемна было напярэдадні свайго дня нараджэння атрымаць віншавальную паштоўку з Віцебскага абласнога упраўлення па надзвычайных сітуацыях за подпісам начальніка упраўлення В. І. Чэкана і старшыні Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях А. Д. Гарохава.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *