Зямлю, на якой беларусы з даўніх часоў вырошчваюць хлеб, клічуць і матухнай, і карміцелькай. Дзякуючы сабранаму з яе ўраджаю, з году ў год фарміруецца харчовая бяспека краіны.
У гэтым працэсе, сярод іншых, задзейнічаны механізатар ААТ «Княж» Барыс Гушчынскі (на здымку). Мужчына шмат год працуе ў галіне сельскай гаспадаркі, ведае цану хлебу.
— Самы складаны перыяд года для механізатара — зіма, — падзяліўся сваімі думкамі Барыс. — Душа патрабуе працы ў полі, але ўмовы надвор’я не дазваляюць гэта зрабіць. З прыходам цёплых дзён абуджаецца прырода, палеткі клічуць хлебаробаў. Так і мы з ранняй вясны і да позняй восені працуем, каб у кожнага беларуса на стале быў бохан духмянага хлеба. А для гэтага трэба любіць сваю зямлю, любіць працу на ёй, цаніць кожны пражыты дзень, будаваць планы на заўтра. Так і мы, вясковыя сейбіты, кладзём зярняткі ў глебу, каб у будучым годзе сабраць вырашчаны ўраджай, з якога будзе спечаны хлеб — аснова асноў жыцця чалавека.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.