Пра вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 9 месяцаў года расказвае першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Юрый Лабуць

Сельское хозяйство

У рэспубліканскім спаборніцтве па жывёлагадоўлі наш раён займае 82 месца сярод 118 раёнаў вобласці. За гэты перыяд надоена малака на карову па 3060 кілаграмаў. Тут спрацавалі з мінусам да папярэдняга года. Вытворчасць малака — 26386 тон, што да леташняга складае 96,8 працэнта.
Вытворчасць жывёлы — 5114 тон або 99,7 працэнта да мінулагодняга паказчыка. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы па статку — 517 грамаў, свіней — 492 грамы. Прывагі некалькі вышэйшыя, чым былі ў папярэднім годзе.
Крыху лепшых вынікаў дасягнулі ў вырошчванні ялавічыны і свініны.
У рэспубліцы 90 комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы. Жывёлагадоўчы комплекс ААТ “Агратэхсэрвіс” заняў у спаборніцтве 54 месца. Там утрымліваецца 2500 жывёлін. Валавая вытворчасць іх — 469 тон або 109 працэнтаў да леташняга. Сярэднясутачная прывага жывёлы па статку склала 757 грамаў. Атрымалі невялікі плюс да папярэдняга года.
Сярод 107 комплексаў па вырошчванні і адкорме свіней за 9 месяцаў года комплекс КУВСП “Гарадзец” утрымлівае 72 месца. Там гадуецца 19685 галоў свіней. Іх колькасць павялічылася. Валавая вытворчасць свініны склала 1932 тоны.
Трэба імкнуцца атрымліваць больш прадукцыі з кожнай фермы.
Ю. ЛАБУЦЬ,
першы намеснік начальніка райсельгасхарчу



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *