“З дабром і павагай!”— прафсаюзы павіншавалі пажылых людзей

Общество Прафсаюзы

 

Пра тое, што  дзейнічае зладжаная каманда, гавораць не толькі вынікі працы. Гэта відавочна і па тым, як сённяшнія працаўнікі   і прафсаюзныя арганізацыі  падтрымліваюць сувязь з ветэранамі ,не забываючы тых, хто пайшоў на заслужаны адпачынак.

У межах рэспубліканскай акцыі “З дабром і павагай” прадстаўнікі раённага камітэта райкама прафсаюза работнікаў АПК і пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ААТ “Агратэхсэрвіс”, “Княж” і КУВСП імя “Маркава” павіншавалі ветэранаў працы з Днём пажылых людзей. Падарункі ад прафсаюзных арганізацый атрымалі заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі, узнагароджаныя ордэнамі і медалямі: Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Ордэнам Леніна і іншымі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.