8 лістапада дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна прыме ўдзел у абласным свяце-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024». Наш рэгіён прадставяць кіраўніцтва райвыканкама, гаспадарак, перадавікі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Юрый ЖЫНГЕЛЬ, дырэктар КУВСП імя Маркава:
— Я ўпершыню прыму ўдзел у такім знакавым сельскагаспадарчым форуме. Наша гаспадарка сёлета сабрала з палёў дастойны ўраджай зерневых культур, заклала трывалую кармавую базу на зімова-стойлавае ўтрыманне жывёлы. Пасеялі 1200 гекатар азімых зерневых культур і рапсу. У цяперашні момант ідзе ўздым зябліва.
Дзмітрый КАЧАН, трактарыст-машыніст КУВСП імя Маркава:
— Шмат год працу ў гаспадарцы на рознай тэхніцы. Цяпер за мной замацаваны корманарыхтоўчы агрэгат КВК-800 і энерганасычаны трактар «Кіравец» К-744. Вясной і восенню займаюся ворывам, падрыхтоўкай глебы пад сяўбу. З пачаткам корманарыхтоўчых работ убіраю травы і кукурузу на зялёны корм. Стараюся сваёй сціплай працай ствараць дабрабыт сельгаспрадпрыемству. Для мяне высокі гонар — прадстаўляць Шаркаўшчынскі раён на абласных Дажынках.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.