У маніторынгу прынялі ўдзел галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Акускоў і тэхнічныя інспектары абласных арганізацый галіновых прафсаюзаў. У ходзе работы рэйдавай групы вывучаны пытанні выканання ўмоў аховы працы на прадпрыемствах і арганізацыях рэгіёну. Увага была акцэнтавана на правядзенні інструктажоў на працоўных месцах, верным афармленні дакументаў па стажыроўцы работнікаў, праверцы ведаў па ахове працы, вядзенні штодзённага, штомесячнага і штоквартальнага кантролю за аховай працы, працы камісій па ахове працы і ўдзел у грамадскім кантролі старшыняў першасных прафсаюзных арганізацый, а таксама грамадскіх інспектараў па ахове працы.



