У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва прайшла чарговая сустрэча з работнікамі раённай бібліятэкі

Общество

Чарговая сустрэча намесніка старшыні райвыканкама, дэпутата раённага Савета дэпутатаў Юрыя Васілеўскага ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва прайшла з работнікамі раённай бібліятэкі.

Асноўнай тэмай гутаркі стала 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

— Восем дзесяцігоддзяў назад нашымі продкамі была заваявана Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Для нас, беларусаў, памяць і праўда аб тых падзеях не мае часу і межаў, — падкрэсліў Юрый Васілеўскі. — Вялікая Айчынная вайна навучыла нас берагчы родную зямлю, абараняць яе коштам уласнага жыцця.

Па апошніх дадзеных Генеральнай пракуратуры, на тэрыторыі Беларусі фашысцкімі карнікамі было арганізавана звыш 578 лагераў смерці. Пацверджана знішчэнне не менш 12348 вёсак.

Цяпер у Беларусі ўстаноўлена 166 раней невядомых месцаў знішчэння і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных, у тым ліку і ў Шаркаўшчынскім раёне.

Перамога Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне — гэта вынік аб’яднаных намаганняў усіх народаў былой вялікай дзяржавы. толькі ў баях за Беларусь прымалі ўдзел больш за 70 нацыянальнасцяў. Амаль 700 воінаў атрымалі званне Герояў Савецкага Саюза, у тым ліку 39 беларусаў.

Значны ўклад у барацьбу з акупантамі ўнеслі беларускія партызаны. Менавіта ў нашай рэспубліцы адбыўся першы партызанскі бой Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння Беларусь і Расія выступаюць разам па пытаннях захавання гістарычнай памяці. Нашы вучоныя сумесна працуюць над распрацоўкай агульных падручнікаў і праграм па гісторыі, над захаваннем і аднаўленнем помнікаў.

Пра гэта мы абавязаны памятаць і берагчы, каб перадаць наступным пакаленням беларусаў.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.