За дакументацыю ў Шаркаўшчынскім РАУС адказвае Ліля Мікалаеўна Жалудкевіч

Актуальное

Ліля Мікалаеўна Жалудкевіч працуе ў Шаркаўчынскім РАУС з 1990 года, з’яўляючыся адным з найстарэйшых работнікаў. І хоць яна адносіцца да грамадзянскага персаналу, ролю, якую яна выконвае ў аддзеле цяжка пераацэніць. Цераз рукі старшага інспектара групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці праходзіць дакументацыя, на ім ляжыць адказнасць за справаводства. Не згубіцца ў гэтым моры паперы Лілі Мікалаеўне дапамагае шматгадовы вопыт і дысцыплінаванасць.
Ліля Мікалаеўна — адна з тых васьмі жанчын, якія працуюць у Шаркаўшчынскім РАУС. Як вядома, у календары Дзень міліцыі суседнічае з 8 сакавіка. З нагоды жаночага свята прадстаўнікі мужчынскай паловы віншуюць сваіх калег-жанчын, жадаюць заставацца такімі ж прыгожымі і абаяльнымі.
Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *