Наводзім парадак разам

Добраўпарадкаванне

Вабіць вока хараство. Над дасягненнем гэтай мэты штодзённа працуюць камунальнікі. Ад таго, наколькі прывабны выгляд будзе на ўзбочынах дарог, у скверах пры ўездзе ў наш гарадскі пасёлак, складзецца першае ўражанне ў гасцей Шаркаўшчыны. УКП ЖКГ працуе над гэтай задачай і дасягае станоўчых вынікаў.