Уладзімір Дзеанісавіч Каплуноўскі пачаў працаваць у УКП ЖКГ у 2011 годзе, дзе за ім замацавалі МАЗ-555147. На гэтай вялікай машыне ён займаецца грузаперавозкамі, перавозіць даводзіцца будаўнічыя матэрыялы, гравій, драўняную шчэпку і іншае. Як вядома, дзейнасць УКП ЖКГ ахоплівае многія сферы, таму прастойваць няма калі — кожны дзень у яго выезды. Ну а ў вольны ад перавозак час займаецца тэхнічным абслугоўваннем грузавіка. Кіраўніцтва цэніць Уладзіміра Дзеанісавіча як добрасумленнага работніка, які заўсёды выканае даручанае заданне.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.