Справаздача начальніка аддзела культуры райвыканкама Іны Шынкевіч аб рабоце культработнікаў у 2011 годзе

Актуальное

Нядаўна ў раённым Доме культуры праходзіў справаздачны сход работнікаў установы культуры. З дакладам выступіла начальнік аддзела культуры райвыканкама Іна Мар’янаўна Шынкевіч.
Сетку ўстаноў культуры раёна прадстаўляюць: 21 клуб, 23 бібліятэкі, 2 музеі і філіял у вёсцы Гарадзец, 2 дзіцячыя школы мастацтваў і філіял у аграгарадку Германавічы, раённы Цэнтр рамёстваў, Дом ганчара, аўтаклуб, бібліятэка на калёсах. У культуры працуюць 207 чалавек, з іх творчых работнікаў — 148. Павысілі кваліфікацыю — 10, завочна навучаюцца 24 спецыялісты. У раёне 8 калектываў носяць ганаровае званне “народны”.
За мінулы год былі створаны новыя калектывы: аматарскае аб’яднанне “Душэўная ўтульнасць”пры аўтаклубе, “Залатая нітка” у Васюкоўскім СДК, “Народная аптэка” у Германавіцкім ЦКіНТ, тэатральны гурток “Дзівакі” пры РМЦ, фальклорны дзіцячы гурток “Крынічанька” пры Пашкоўскім СДК і “Верацейка” — Верацееўскім ЦКіА, квартэт “Родныя напевы” пры РДК.
Самыя масавыя мерапрыемствы праходзяць у раённым Доме культуры. Тут працуюць 14 фарміраванняў, у якіх займаюцца 189 чалавек. Візітнай карткай раёна з’яўляецца ўзорны цыркавы калектыў “Мара”. Не абыходзяцца многія раённыя мерапрыемствы без удзелу народнага хору “Спадчына” і літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. За мінулы год у РДК праведзена 290 мерапрыемстваў. Калектывамі мастацкай самадзейнасці было падрыхтавана 60 канцэртаў, для дзяцей — 18 тэатралізаваных прадстаўленняў і спектакляў, 10 навагодніх ранішнікаў. На прафесійным узроўні, заўсёды па-новаму, цікава праводзяцца традыцыйныя святы і святы земляробчага календара. Тут немалаважную ролю адыгрывае сумесная работа з працоўнымі калектывамі райцэнтра, СШ № 1 і № 2.
Святы вёсак — адна з прыймальных форм работы па культурнаму абслугоўванню насельніцтва раёна. Іх было праведзена 26, а на будучае неабходна павялічыць удвая.
Раённым метадычным цэнтрам быў праведзены агляд-конкурс сярод калектываў мастацкай самадзейнасці “Бітва аграгарадкоў”. На базе Германавіцкага ЦКіНТ прайшоў першы тур раённага фальклорнага свята сярод дзіцячых калектываў “Пакроўскія ігрышчы”. У аграгарадку Лужкі традыцыйна праводзіцца раённае “Купалле”.
Нашы калектывы прымалі ўдзел у абласных аглядах, конкурсах. Так, Каўшэлеўскі Дом фальклору выступаў у Лёзненскім раёне і ў Глыбокім на абласным свяце “Купалле”, аб’яднанне “Світанак” правяло творчы вечар у Глыбокім, многія калектывы раёна прымалі ўдзел у арганізацыі “Шаркаўшчынскага падворка” на “Славянскім базары” у Віцебску.
За справаздачны год рэалізавана платных паслуг насельніцтву на 205,1 мільярда рублёў.
Аўтаклубам было арганізавана 240 выездаў у вёскі, на жывёлагадоўчыя комплексы і фермы, у дамы сацыяльных паслуг.
З 2007 года на базе Васюкоўскага СДК і Германавіцкага ЦКіНТ працуюць філарманічныя пляцоўкі, дзе можна праводзіць выступленні вядучых калектываў.
Работы раённага Цэнтра рамёстваў і Дома ганчара —своеасаблівая скарбонка самабытнай народнай творчасці. На базе першага працуюць гурткі па вышыванню, аплікацыі з саломкі, маляванню і тры гурткі на сяле. Пры Радзюкоўскай бібліятэцы, Пялікаўскай і Навасельскай школах-садах працуюць гурткі, якія наведваюць 43 вучні. У Доме ганчара арганізаваны 6 гурткоў. Прыемна адзначыць, што сёлета Ганна Міхайлаўна Рымдзёнак — майстар па ткацтву — атрымала званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”.
Пры РЦР дзейнічае клуб “Талака”, у які ўваходзяць 34 майстры па розных відах творчасці. На працягу года цэнтрам праведзена 10 выстаў, акрамя гэтага, практыкуюцца розныя мерапрыемствы.
Бібліятэка — інфармацыйна-асветніцкі цэнтр прапаганды літаратуры. За мінулы год было закуплена новай літаратуры на суму 143,1 мільёна рублёў, сацыяльна-значымай — на 12,2. Нарматыў камплектавання бібліятэчных фондаў не выкананы. Важную ролю адыгрывае абслугоўванне жыхароў асобных вёсак шляхам дастаўкі літаратуры на дом. Практычна ў кожнай бібліятэцы арганізаваны клуб па інтарэсах.
У дзіцячай школе мастацтваў навучаюцца 273 вучні па класах: баян, акардыён, фартэпіяна, скрыпка, тэатральнае, харавое, мастацкае і харэаграфічнае аддзяленні.
Музеі раёна займаюцца навукова-асветніцкай справай. Тут яшчэ шмат праблем: няма поўнай змены экспазіцый, адсутнічаюць камп’ютары, не хапае пляцовак для арганізацыі выстаў.
У абмеркаванні даклада выступілі Святлана Юльянаўна Васюк — дырэктар Васюкоўскага СДК, Ірына Анатольеўна Буднік — дырэктар Лужкаўскага СДК, Тамара Эдуардаўна Паляк — загадчыца дзіцячай бібліятэкі, Вольга Станіславаўна Чаранок — бібліятэкар Ручайскай бібліятэкі.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *