Пазнавальна-забаўляльны ўрок «Мая любая Беларусь» прайшоў для выхаванцаў дзіцячага сада № 5

Общество

У дзіцячай бібліятэцы для выхаванцаў дзіцячага сада № 5 прайшоў пазнавальна-забаўляльны ўрок «Мая любая Беларусь», на якім хлопчыкі і дзяўчынкі шмат даведаліся пра Шаркаўшчыну.

Бібліятэкар Людміла Казіцкая ў сваёй рабоце ўдзяляе шмат увагі патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. На чарговым мерапрыемстве работнік установы культуры расказала дзецям пра дзяржаўныя сімвалы краіны — герб і сцяг. Разам з дарослымі хлопчыкі і дзяўчынкі праспявалі гімн. З дапамогай відэапрэзентацыі прысутныя мелі магчымасць візуальна азнаёміцца з матэрыяльна-культурнымі каштоўнасцямі гарадскога пасёлка — рэлігійнымі храмамі, помнікамі ў гонар землякоў, якія абаранялі нашу Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

— Ведаць свае карані, сваіх продкаў, сваю багатую культуру павінен кожны чалавек, — упэўнена Людміла Казіцкая. — Гэта мы, дарослыя, штодзённа абавязаны прывіваць дзецям, каб выхаваць сапраўдных партрыётаў Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.