З 26 сакавіка па 11 красавіка ў Віцебскай вобласці праводзіцца акцыя “Захавай сабе жыццё!”

Актуальное

Апошнім часам у навінах часта паведамляецца пра смерці, выкліканыя ўжываннем наркотычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, у прыватнасці курыльных сумесей, у народзе вядомых пад іменем — “спайсы”. Старшы ўчастковы інспектар іспекцыі па справах непаўналетніх Мікалай Зубовіч паведаміў, што ў мэтах супрацьдзеяння і ўжывання наркотыкаў ў Віцебскай вобласці з 26 сакавіка па 11 красавіка праводзіцца акцыя “Захавай сабе жыццё!”  У межах акцыі пройдуць аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, сустрэчы з бацькамі, настаўнікамі, моладдзю, правядзенне спартыўных спаборніцтваў, акцый пад эгідай прапаганды здаровага ладу жыцця і многае іншае. Шэраг мерапрыемстваў адбудзецца і ў нашым раёне. У акцыі прыймуць удзел прадстаўнікі органаў унутраных спраў, устаноў аховы здароўя, адукацыі, БРСМ і арганізацыі Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *