Вынікі турніру па міні-футболе сярод юных школьнікаў 9-12 гадоў

Молодежь Спорт

На працягу некалькіх месяцаў у гарадскім пасёлку праходзілі спаборніцтвы па міні-футболе паміж дзецьмі 9-12 год. Пра барацьбу і яе вынікі расказвае  галоўны суддзя спаборніцтваў  Вячаслаў Васільевіч Кабелка.

—У першынстве прынялі ўдзел 18 каманд, якія былі падзелены на дзве групы: 9-10 год і 11-12 год. За паўтара месяца былі праведзены 73 матчы, забіта 280 галоў. Па выніках усіх сустрэч месцы размяркаваліся наступным чынам. У малодшай групе: набрала 11 ачкоў і заняла 10-е месца каманда “Супер” (капітан Рыгор Маісёнак), 14 ачкоў і 9-е месца — “Спартак” (Андрэй Лабуць), 15 ачкоў і 8-е месца — “Акулы” (Вячаслаў Свяцкі), 16 ачкоў і 7-е месца — “Смерч” (Андрэй Чапулёнак), 17 ачкоў і 6-е месца — “Снайперы” (Даніла Крыўко), 19 ачкоў і 5-е месца — “Арлы” (Яўген Казаневіч), 20 ачкоў і 4-е месца — “Чэлсі” (Арцём Хашкоўскі), 21 ачко і 3-е месца — “Барселона” (Уладзіслаў Янчык — капітан, Мікіта Сяляўка, Эдуард Аляхновіч, Стас Абрамачкін, Максім Матусевіч), 22 ачкі і 2-е месца — “Рэал” (Мікіта Фёдараў — капітан, Андрэй Апалька, Аляксей Крываў, Аляксей Казлоўскі, Мікалай Кухто), 25 ачкоў і 1-е месца — “Артэк” (Артур Валеўка — капітан, Аляксандр Багданаў, Іван Хаданёнак, Антон Карабёнак, Павел Папко). У старэйшай групе: набрала 12 ачкоў і заняла 8-е месца каманда “Манчэстар Юнайтэд” (Арцём Грыбок — капітан), 12 ачкоў і 7 месца — “Бэтул” (Аляксей Бейнароўскі), 13 ачкоў і 6-е месца — “Ракета” (Каця Аляксеева), 13 ачкоў і 5-е месца — “Рэал” (Дзяніс Бейнаровіч), 14 ачкоў і 4-е месца — “Чырвоныя д’яблы” (Дзіма Курэц), 15 ачкоў і 3-е месца — “Полымя” (Дзіма Гінько — капітан, Аляксандр Фёдараў, Ілля Кубарка, Антон Валошын, Дзіма Сівіцкі, Сяргей Мацюк), 15 ачкоў і 2-е месца — “Спарта” (Кірыл Тусікаў — капітан, Павел Кожух, Антон Рубацкі, Павел Толкач, Ілля Мядзелец, Максім Бураўскі, Юра Лысёнак), 18 ачкоў і 1-е месца — “Шаркаўград” (Антон Валеўка — капітан, Валянцін Сямёнаў, Уладзіслаў Латышонак, Іра Рыбакова, Надзея Краснікава).

Трэба адзначыць, што толькі адной камадзе “Артэк” удалося пазбегнуць паражэнняў на працягу турніру. А вось у старэйшай групе камандзе “Шаркаўград”  у першых гульнях не шанцавала. Паражэнне і нічыя прымусілі капітана Антона Валеўку каардынальна змяніць склад каманды. Па правілах дазвалялася замест аднаго хлопца браць у каманду дзвюх дзяўчынак. Гэтым пунктам каманда і скарысталася, у выніку замены яны ў наступных 5 сустрэчах пераканаўча перамаглі і занялі выніковае першае месца. Акрамя “Шаркаўграда” гэтым пунктам скарысталіся яшчэ 7 каманд. А ў камандзе “Ракета” заўсёды гулялі практычна адны дзяўчаты, і яна выступіла дастойна: перамагла ў дзвюх сустрэчах, а яшчэ дзве завяршыла ўнічыю. Такім чынам, фізкультурна-спартыўнаму клубу можна арганізоўваць першынства па міні-футболе і сярод дзяўчат.

Па выніках турніру былі вызначаны і лепшыя футбалісты. Лепшымі ў малодшай групе сталі Артур Валеўка (30 галоў), Мікіта Фёдараў (18 галоў), Віця Сямёнаў і Мікіта Сяляўка (па 7 галоў). Сярод 11-12-гадовых 1-е месца заняў Уладзіслаў Латышонак (16 галоў), 2-е — Валянцін Сямёнаў (14 галоў), 3-е — Кірыл Тусікаў (11 галоў). Лепшым галкіперам турніру быў прызнаы Дзіма Гінько з каманды “Полымя”.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі і старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба Юлія Каплуноўская ўручылі пераможцам граматы. А дырэктар магазіна “Меркурый” Андрэй Гінько выступіў спонсарам і парадаваў пераможцаў салодкімі падарункамі.

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.

каманда "Шаркаўград"
лепшыя гульцы турніру
надзея шаркаўшчынскага футбола — браты Валеўкі
падтрымаць свайго сына Дзіму прыйшла сям'я Гінько


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *