Заўтра ветэран працы, жыхар аграгарадка Шыці Генадзь Траба адзначыць сваё 85-годдзе. А напярэдадні са знакавай датай у жыцці яго павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі і старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Міхалёнак. Намеснік кіраўніка раёна ўручыў імянінніку Падзяку старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё і станаўленне сельгасвытворчасці Шаркаўшчынскага раёна.

