Жыхар гарадскога пасёлка, ветэран працы Анатоль Стаўманенка сустрэў сёння 80-ы дзень нараджэння

Общество

Жыхар гарадскога пасёлка, ветэран працы Анатоль Стаўманенка сустрэў сёння 80-ы дзень нараджэння. Са знакавай жыццёвай датай імянінніка павіншавалі і ўручылі памятныя падарункі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў, адказны сакратар раённага Савета ветэранаў Маргарыта Баговіч, прадстаўнікі адміністрацыі СШ #1, дзе шмат гадоў адпрацаваў юбіляр, родныя і блізкія людзі. Кіраўнік дэпутацкага корпусу раёна ўручыў імянінніку Падзяку старшыні райвыканкама Сяргея Кашмілы за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, актыўную жыццёвую пазіцыю.