Раённы архіў стварае фонд гісторыка-краязнаўчага накірунку

Актуальное

Дзяржаўная ўстанова «Шаркаўшчынскі раённы архіў» была створана ў 1999 годзе.

Калі пачаў працаваць тут, адразу адчуў, як абудзіўся інтарэс да краязнаўства. На жаль, дакументы на асабоваму складу, якія захоўваюцца ў архіве, даюць няшмат звестак у гэтым накірунку. Але здараюцца і нечаканыя адкрыцці.

Так, знаёмячыся з дакументамі архіўнага фонду аддзела сацыяльнага забеспячэння выканаўчага камітэта Шаркаўшчынскага раённага Савета дэнутатаў працоўных, звярнуў увагу, што ў якасці вокладак да пенсійных спраў за 1944—1952 гады выкарыстоўваліся тагачасныя газеты. Многія з іх добра знаёмыя і сёння: «Правда», «Труд», «Известия», «Советская Белоруссия», «Звязда». Іншыя — амаль невядомыя: «Сталинская молодёжь», «Савецкі селянін», «Большэвіцкі сцяг» (Полацкая вобласць), «Сталинский путь» (Маладечненская вобласць).

Але найболыпую каштоўнасць маюць нумары раённай газеты. Дзякуючы невялікаму фармату яны захаваліся амаль поўнасцю. Першы нумар Шаркаўшчынскай раённай газеты, якая мела назву «Сялянская праўда», выйшаў 5 снежня 1944 года.

Дзякуючы знойдзеным газетам, удалося устанавіць, што ў 1944 годзе выйшлі 2 нумары, 1945 годзе — 61 нумар, 1946 годзе — 82 нумары. За 1947—1948 гады было выдадзена 139 нумароў, 1949 год — 96 нумароў. З 1951 года перыядычнасць выдання раённай газеты усталявалася на адзнацы 104 нумары ў год.

Пасля правядзення ў нашым раёне масавай калектывізацыі ў 1949—1950 гадах, з другой паловы 1950 года наша раённая газета змяніла сваю назву на «Калгасны шлях».

Рэдакцыя раённай газеты ў 1945—1949 гадах размяшчалася па адрасу: вуліца Пушкіна, 2, з 1950 года — вуліца «17-верасня», 35.

Адказным рэдактарам у 1945—1947 гадах быў Ф. Е. Семуроў, 1949—1951 гадах — М. Н. Будзько, 1952—1956 гадах — Н. Ф. Голубеў.

Такім чынам, у архіве захаваліся 7 нумароў газеты «Сялянская праўда»: за 1945 год — 3 нумары, 1946 год — 2 нумары, 1947 год — 1 нумар, 1949 год — 1 нумар. Знойдзены 11 нумароў газеты «Калгасны шлях»: за 1950 год — 2 нумары, 1951 год — 5 нумароў, 1952 год — 2 нумары, 1953 год — 1 нумар, 1956 год — 1 нумар.

Вось некалькі вытрымак з гэтых нумароў раённай газеты, якія могуць падацца цікавымі сённяшняму чытачу.

— «…У пачатку жніўня месяца заканчваецца будаўніцтва смалакурнага завода ў вёсцы Падоршчына Дзікеўскага сельсавета. Завод будзе выпрацоўваць смалу, скіпідар, дрэвавы вугаль.

Энергічна вядзецца работа на будаўніцтве млына ў м. Германавічы, які на падлікі будзе даваць прадукцыі да 7 тон у суткі…».

— «…У вёсцы Алашкі Полаўскага сельсавета адкрывае работу сталярная майстэрня, якая будзе вырабляць прадукцыі на 3000 рублёў у месяц» («Сялянская праўда» № 25 (27) ад 17.07.1945 г.)

«Шаркаўшчынскі райдораддзел даводзіць да ведама ўсіх трымальнікаў веласіпсдаў аб тым, што на аснове рашэння выканкама райсавета дэпутатаў працоўных, праводзіцца рэгістрацыя веласіпедаў. Пры рэгістрацыі выдаецца нумарны знак. Усе трымальнікі веласіпедаў, пражываючыя на тэррыторыі раёна, абавязкова павінны зарэгістраваць іх у райдораддзеле».

(«Калгасны шлях» № 44 (624) ад 07.06.1951г.)

— «…Культуру кок-сагыз мы вырошчваем упершыню. Але гэта нас не палохае. Людзі, занятыя вырошчваннем гэтай культуры, азнаёміліся з вопытам перадавых каўчукаводаў, прачыталі адпаведную літаратуру і настойліва дабіваюцца выканання ўзятых абавязацельстваў у атрыманні высокага ўраджаю кок-еагызу…».

(«Калгасны шлях» № 53 (737) ад 03.07.1952г.)

Грамадзяне, ў якіх захаваліся экзэмпляры раённай газеты, за 1950—1970-я гады, або іншыя матэрыялы, што датычацца гісторыі Шаркаўшчынскага раёна, могуць здаваць іх на захоўванне ў раённы архіў. На аснове знойдзеных нумароў раённай газеты ў Шаркаўшчынскім раённым архіве будзе створаны фонд гісторыка-краязнаўчага накірунку па Шаркаўшчынскаму раёну.

Іван КЛІМЗА,

дырэктар Дзяржаўнай установы «Шаркаўшчынскі раённы архіў».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *