Работнікам арганізацый на перыядычнай аснове патрабуецца юрыдычная кансультацыя па тлумачэнні працоўнага заканадаўства. Такую магчымасць на бясплатнай аснове прапануюць прафсаюзы.
Прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Яшчанка і пракурор Шаркаўшчынскага раёна Максім Лаўданскі правялі прафсаюзны прававы прыём грамадзян у сярэдняй школе № 1 г. п. Шаркаўшчына.
Як і на колькі частак можна падзяліць працоўны водпуск, ці выплочваецца грашовая кампенсацыя замест водпуску, як адбываецца налічэнне мінімальнага заробку? Гэтыя і іншыя хвалюючыя пытанні задавалі работнікі навучальнай установы.
— Кансультацыі па разнастайных пытаннях мы праводзім рэгулярна, — кажа Таццяна Яшчанка. — Скарыстаць такую магчымасць могуць не толькі члены прафсаюза, але і ўсе работнікі.
Сяргей РАЙЧОНАК.

