
Цудоўны падарунак да Міжнароднага дня абароны дзяцей выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра зрабіў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў І. К. Вазміцель — ён уручыў тэлевізар. Іван Канстанцінавіч з’яўляецца дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад Шаркаўшчынскай выбарчай акругі, таму рэгулярна бывае ў нашым раёне, імкнецца вырашаць узнікаючыя пытанні, а таксама робіць такія вось прыемныя сюрпрызы.
Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Даната Уладзіміраўна Жынгель падзякавала дэпутату за падтрымку. У сваю чаргу Іван Канстанцінавіч пацікавіўся, што яшчэ патрэбна навучальнай установе і запэўніў, што гэта не апошні яго візіт да дзяцей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.
Аляксандр БАРЫЛА, фота аўтара.


