Працаўнікі сяла: малады механізатар ААТ «Агратэхсэрвіс» Дзяніс Арлоў

Сельское хозяйство

Па нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу корманарыхтоўшчыкі ААТ “Агратэхсэрвіс” значна пераўзышлі мінулагодні паказчык. Арганізавана вялася нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу, а цяпер і з другога, дзякуючы старанным адносінам да сваіх абавязкаў корманарыхтоўшчыкаў. Як толькі дазваляла надвор’е, механізаваныя атрады ўключаліся ў работу і працавалі ўвесь светлавы дзень. Да прыкладу, атрад касцоў, якія працуюць на трактарах з малагабарытнымі касілкамі тыпу КДН-2,6. Шэсць механізатараў выдатна спраўляліся з пастаўленымі перад імі задачамі. Але сярод іх вызначаўся малады механізатар Дзяніс Арлоў. На свой рахунак ён запісаў звыш 269 гектараў скошаных траў. З такой касілкай, як у Дзяніса можна было разгарнуць работу нават на малаконтурных участках. Цяпер з-за частых дажджоў касьба траў прыпынена і механізатар пасля нязначнага рамонту трактара будзе задзейнічаны на ўзорванні глебы пад азімыя.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *