
Маладзёжны лідар, хто ён ? Можа гэта чалавек, які карыстаецца аўтарытэтам у сваім асяродку, які дапамагае сябрам і знаёмым зрабіць жыццё разнастайней і цікавей? Калі маладзёжнага лідара з нашай шаркаўшчынскай зямлі спытаць аб тым, што ён зрабіў для падрастаючага пакалення, то ён адразу адкажа колькі прыклаў намаганняў, каб падтрымаць і заахвоціць юнакоў і дзяўчат, праводзячы шматлікія конкурсы прафесійнага майстэрства сярод механізатараў ці даярак, настаўнікаў або ўрачоў. Ён раскажа, як арганізаваная ім моладзь бліскуча паказвае свае талент і уменне на інэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг”, у конкурсе “Шаркаўчанін і шаркаўшчанка”, у культурна-спартыўных мерапрыемствах раённага і абласнога турзлётаў, у конкурсе маладзёжных падворкаў і г. д. Радуе і тая акалічнасць, што на змену выбываючым маладзежным лідарам у калектывы прыходзіць новая плынь сучасна разважаючых і крэатыўна думаючых людзей.
На ўрачыстым святкаванні, прысвечаным 70-годдзю вызвалення Беларусі і нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў былі ўзнагароджаны прадстаўнікі маладзёжных калектываў, якія дасягнулі поспехаў і былі актыўнымі ў розных сферах жыцця па выніках 2013 года.
За лепшую пастаноўку работы і лепшую наглядную агітацыю па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі сярод працоўных калектываў г. п. Шаркаўшчына пераше месца прысуджана цэнтральнай раённай бальніцы. У гэтай жа намінацыі, толькі сярод сельгаспрадпрыемстваў, перамогу атрымаў маладзёжны калектыў ААТ “Княж”.


Лепшымі маладымі спартсменамі вызначаны Аляксей Іваноў і Жанна Шошына (група таэквандо), Павел Грыгаровіч (РАУС), Юлія Лук’янёнак (ЦРБ), Віктар Карпіцкі і Алеся Бортнік (КУВСП “Гарадзец”).

Лепшымі маладымі ўдзельнікамі культурна-масавых мерапрыемстваў сталі Раман Рубін (РАНС), Галіна Бука (ЦРБ), Андрэй Пярхальскі (КУВСП “Гарадзец”), Анжэла Ананіч (ААТ “Васюкі”), Ягор Дарашчонак (цыркавы калектыў “Мара”) і Марыя Катовіч (раённы цэнтр культуры).
Па выніках праведзенага раённага конкурсу “Лепшы малады ўдзельнік культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых кружкоў і секцый” пераможцамі вызначаны Аляксандр Фоцін (РАУС), Алена Газаран (ЦРБ), Віктар Карпіцкі (КУВСП “Гарадзец”), Юлія Шчукіна (ААТ “Ельня-Агра”), Дзмітрый Курылёнак (фізкультурна-аздараўленчы цэнтр “Гарадзец”) і Анна Хаданёнак ( Шаркаўшчынская ДЮСШ).


І. ІВАНОЎ, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Фота Сяргея РАЙЧОНКА.
