У гаспадарках раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў з траў другога ўкосу

Сельское хозяйство

механізатар ААТ "Даватарскі" Пётр Чарняўскі

Працягваецца нарыхтоўка кармоў з траў другога ўкосу. Надараюцца пагодлівыя дні, і гаспадаркі назапашваюць сена. Найбольш яго па раёне нарыхтавана ў ААТ “Даватарскі” — звыш 700 тон, што складае амаль 110 працэнтаў да плана. Аднак корманарыхтоўшчыкі на гэтым не спыняюцца і папаўняюць запасы.

На варушэнні і зграбанні ў валкі пракосаў задзейнічан Пётр Міхайлавіч Чарняўскі. Апошнім часам ён працаваў на невялікім участку поля каля шасэйнай дарогі. Насоўвалася дажджавая хмара, і механізатар хваляваўся, каб дождж не сапсаваў сухое сена. Але тут жа пад’ехаў на прэс-падборшчыку-абмотчыку рулонаў “Тарнада” Валерый Ласоўскі, і да дажджу механізатары справіліся са сваёй задачай. Так вось паступова і зладжана, нягледзячы на “сюрпрызы” надвор’я, вядуць тутэйшыя хлебаробы нарыхтоўку кармоў.

Кацярына СОСНА.

Фота Сяргея Райчонка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *