Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Наталлі Пука з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 530 кілаграмаў малака.
Другое месца ў Людмілы Хаданёнак з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 442 кілаграмы малака.
Трэцяе месца ў Алены Шышковіч з МТФ “Юзэфова” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 386 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Валянціны Толсцік з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 916 грамаў.
Другое месца ў Антаніны Маркелавай з фермы “Падобы” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 778 грамаў.
Трэцяе месца ў Аляксандра Абрамчыка з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 680 грамаў.
