
2 жніўня адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў піўны бар, размешчаны ў раёне меліяратараў гарадскога пасёлка ў будынку магазіна “Журавінка” (вуліца Ціміразева, 1А). Працуе ён ад райспажыўтаварыства па наступным графіку: з 17 да 23 гадзін (панядзелак — выхадны дзень). У наведвальнікаў ёсць магчымасць адпачыць з куфлем піва на свежым паветры — на двары выстаўлены столікі.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.