Каму перашкаджае прыгажосць? Шаркаўшчынскі РАУС шукае ўдзельнікаў злачынства

Актуальное

У раённай газеце “Кліч Радзімы” № 62 ад 6 жніўня бягучага года быў апублікаваны матэрыял пра архітэктурную кампазіцыю, размешчаную каля аўтамабільнай дарогі Шаркаўшчына — Міёры, побач з аграгарадком Наваселле. Імправізаваная малочнатаварная ферма радавала вока ўсіх падарожнікаў.

А ў ноч з 2 на 3 жніўня неўстаноўленымі асобамі кампазіцыя была значна пашкоджана. Аддзел унутраных спраў райвыканкама звяртаецца да ўсіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб учыненым злачынстве, паведаміць аб гэтым у Шаркаўшчынскі РАУС па тэлефонах: 4-24-60, 4-12-02 ці 102. Ананімнасць і ўзнагароджванне гарантуем.

С. АРЭШКОЎ,

Начальнік Шаркаўшчынскага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *