Механізатар КУВСП «Гарадзец» Юрый Леановіч атрымаў юбілейны медаль проста ў полі

Актуальное

ваенны камісар А. В. Дубовік уручыў юбілейны медаль Ю. С. Леановічу

Як вядома, у сувязі з 25-годдзем вываду савецкіх войск з Афганістана, а таксама ўлічваючы вялікі ўклад воінаў-інтэрнацыяналістаў у патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне грамадзян, Прэзідэнт Беларусі сваім указам устанавіў юбілейны медаль “У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане”. Узнагароджанні юбілейным медалём пачаліся з лютага і будуць ажыццяўляцца на працягу ўсяго 2014 года.

Такая ўзнагарода чакала і механізатара КУВСП “Гарадзец” Юрыя Сцяпанавіча Леановіча. Аднак, калі ў раёне праводзіліся з гэтай нагоды ўрачыстасці, механізатар быў заняты важнымі справамі ў гаспадарцы. І цяпер Юрый Сцяпанавіч на камбайне ўбірае збажыну. Ваенком раёна Андрэй Вітольдавіч Дубовік вырашыў уручыць медаль воіну-афганцу проста ў полі. Зараз у Юрыя Сцяпанавіча да медаля “За баявыя  заслугі” дабавіўся і юбілейны.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *