28 верасня прайшоў Дзень падпісчыка

Актуальное

IMG_9213 (Копировать)Імкліва бяжыць час. Вялікая колькасць падзей змяняюць адна адну і паступова забываюцца. Але многія з іх застаюцца ў нашай памяці, як і на старонках раённай газеты “Кліч Радзімы”. Мы, карэспандэнты, імкнёмся ўсебакова асвятляць шматграннае жыццё шаркаўчан, расказваем пра лепшых прадстаўнікоў нашага раёна і іх дасягненні, пра маладыя і шматдзетныя сем’і, сямейныя дынастыі, асвячаем дзейнасць аграпрамысловага комплексу і іншыя сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
Самыя цікавыя факты і падзеі з жыцця нашага рэгіёну мы стараемся аб’ектыўна і максімальна дакладна адлюстроўваць на старонках “раёнкі”. Калектыў рэдакцыі ўдзячны ўсім сваім падпісчыкам, пастаянным і новым, за ўвагу да раённай газеты, за тыя парады і прапановы, артыкулы і словы падзякі ў адрас нашых землякоў, якія мы рэгулярна атрымліваем. Сустрэцца са сваімі чытачамі, пачуць іх меркаванні наконт зместу “раёнкі” дапамагаюць і дні падпісчыка, якія мы рэгулярна праводзім.
Адно з такіх мерапрыемстваў адбылося ў панядзелак, 28 верасня, у будынку Шаркаўшчынскага участка паштовай сувязі. Усе, хто прыйшоў у гэты дзень на нашу акцыю і падпісаліся на раённую газету “Кліч Радзімы”, атрымалі невялікія падарункі ад рэдакцыі.
Заставайцеся з намі! “Кліч Радзімы” дапаможа вам заўсёды быць у курсе падзей нашага рэгіёну.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_9210 (Копировать) IMG_9186 (Копировать) IMG_9188 (Копировать) IMG_9191 (Копировать) IMG_9193 (Копировать) IMG_9197 (Копировать) IMG_9199 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *