Настаўніца з Германавіцкай СШ Марына Фёдарава прызнана лепшым грамадскім эколагам

Актуальное

Марына Фёдарава з пераможцамі рэспубліканскага конкурсу
Марына Фёдарава з пераможцамі рэспубліканскага конкурсу

12—14 верасня ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці праходзіў ХІІ Рэспубліканскі экалагічны форум. На ім прысутнічалі работнікі прыродаахоўных службаў краіны, прадстаўнікі СМІ і грамадскіх аб’яднанняў, члены ўрада Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, творчыя актывы. Дарэчы, такі форум праходзіць у рэспубліцы штогод, пачынаючы з 2003 года.
Як вядома, толькі экалагічна падрыхтаванае грамадства можа забяспечыць устойлівае развіццё дзяржавы. Таму адной з найбольш эфектыўных форм азнаямлення насельніцтва з ідэалогіяй і мэтамі аховы і аздараўлення навакольнага асяроддзя, з’яўляецца правядзенне масавых мерапрыемстваў экалагічнай накіраванасці. Такой падзеяй стаў і вышэйазначаны форум. Праходзіў ён у Мазыры яшчэ таму, што горад адзначаў сваё 859- годдзе.
У складзе абласной дэлегацыі на форуме ад нашага раёна пабывалі настаўніца Германавіцкай сярэдняй школы Марына Аляксандраўна Фёдарава і фатограф РКБА Валерый Цеафілавіч Кавалёнак.
Удзельнікі наведалі шэраг аб’ектаў Мазыршчыны, азнаёміліся з прыродаахоўнай дзейнасцю прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, наведалі розныя выставы.
У рамках урачыстай цырымоніі па выніках конкурсаў, якія праходзілі на працягу года, адбыліся ўзнагароджванні пераможцаў рэспубліканскага этапа. У конкурсе на лепшага грамадскага эколага першае месца ў рэспубліцы прысвоена Марыне Фёдаравай. Яна ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам. Віншуем Марыну Аляксандраўну з заслужанай перамогай!
Кацярына СОСНА.
Фота Валерыя Кавалёнка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *