Агульны сход па выніках працы за 2014 год прайшоў у ААТ «Даватарскі»

Сельское хозяйство

з дакладам выступае дырэктар ААТ “Даватарскі” С. В. Струй
з дакладам выступае дырэктар ААТ “Даватарскі” С. В. Струй

Такую мэту паставілі сёлета перад сабой работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Даватарскі” на агульным сходзе па выніках працы за 2014 год. Дарэчы, павелічэнне яе павінна быць на ўзроўні не меней чым 20 працэнтаў.
З асноўным дакладам да прысутных з трыбуны звярнуўся дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства Сяргей Валянцінавіч Струй. У прыватнасці, ён паведаміў, што за 2014 год ААТ “Даватарскі” атрымала 35 мільярдаў рублёў выручкі. Дадзеныя грашовыя сродкі пайшлі на выплату заработнай платы, рамонтныя і будаўнічыя работы, набыццё кармоў, аплату электрычнай энергіі і іншыя мэты.
Няпростым выдаўся мінулагодні палявы сезон: з-за марозу перасявалі азімы рапс, часткова азімую пшаніцу, у перыяд уборкі ад сонечнай спёкі перасохла недаспелае зерне ў калоссі. Усяго было намалочана 5.858 тон збожжа пры сярэдняй яго ўраджайнасці 32 цэнтнера з гектара. Нарыхтавана 22, 6 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Гэтыя паказчыкі былі дасягнуты дзякуючы сумленнай і стараннай працы перадавых механізатараў гаспадаркі: Мікалая Дарашчонка, Дзмітрыя і Мікалая Ліпскіх, Валерыя Ласоўскага, Пятра Чарняўскага, Юрыя Ардынскага, Яўгена Максімава і іншых.
Ні для каго не сакрэт, што на сённяшні дзень асноўны прыбытак сельгаспрадпрыемствы маюць ад рэалізацыі малака. За мінулы год па гаспадарцы яго атрымана 4.895 тон — 97, 4 працэнта да ўзроўню 2013 года. На карову надоена 4.702 кілаграмы. Сяргей Валянцінавіч агучыў лічбы па надоях на фермах сельгаспрадпрыемства. Лідзіруе тут МТФ Пялікі, дзе сярэдні надой на карову склаў 5.316 кілаграмаў малака. Сярод перадавых аператараў машыннага даення — Іна Самуль, Таццяна Рудак, Таццяна Каленцьева, Надзея Бялова, Крысціна Лапкоўская, якія ў сярэднім надаілі на карову 6.578, 6.470, 5.952, 5.836 і 5.158 кілаграмаў малака адпаведна. На ферме Валожанкі сярэдні надой за мінулы год склаў 4.514 кілаграмаў, а на ферме Сасноўцы — 4.142 кілаграмы малака.
Як падкрэсіў кіраўнік гаспадаркі, на працягу апошніх двух гадоў не павялічваліся закупачныя цэны на ялавічыну. На кармы ж наадварот — кошт застаецца высокім. Адсюль вынікае тое, што сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі вельмі вялікі і гаспадарка нясе з-за гэтага матэрыяльныя страты. За мінулы год сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы склала 572 грамы. У 2013 годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 594 грамаў. Прычыны “мінусавання” дырэктар бачыць у розных адносінах работнікаў да даручанай справы. Хто стараецца працаваць з аддачай, у таго і вынік лепшы. У якасці прыкладу Сяргей Валянцінавіч назваў прозвішчы перадавых жывёлаводаў на адкорме БРЖ. Святлана Курыловіч змагла дабіцца атрымання сярэднясутачнага прыбаўлення ў вазе ў сваім гурце на ўзроўні 852 грамаў, Таццяна Курыловіч — 766 грамаў, Вольга Барсук — 643 грамаў.
На бягучы год па гаспадарцы пастаўлена задача атрымаць 452 тоны мяса, 5.200 тон малака. Ад каровы надаіць яго ў сярэднім 5.000 кілаграмаў. Плануецца атрымаць зерневых 42, 7 цэнтнера з гектара.
Як звычайна, падчас выніковых пасяджэнняў, кіраўніцтва і адміністрацыя сельгаспрадпрыемстваў ва ўрачыстай атмасферы са словамі віншаванняў адпраўляюць на заслужаны адпачынак сваіх работнікаў. Сяргей Валянцінавіч выказаў ветэранам працы, хто ўсё сваё жыццё прысвяціў сельскай гаспадарцы, вялікую ўдзячнасць, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, а таксама ўручыў каштоўныя падарункі. Гэта Ірына Стэфанаўна Крывашонак, Тадэвуш Пятровіч Мядзюха, Яўгеній Антонавіч Дудко, Пётр Іванавіч Дарашчонак, Марыя Зянонаўна Клімовіч, Ніна Мечыславаўна Дарашчонак, Вольга Аляксееўна Долгая і Станіслаў Пятровіч Мядзюха.
Спецыяліст па рабоце з моладдзю адкрытага акцыянернага таварыства Маргарыта Жарыкава ўзнагародзіла граматамі і каштоўнымі падарункамі пераможцаў і прызёраў унутрыкалектыўных конкурсаў і спаборніцтваў па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. А самадзейныя артысты Пялікаўскага сельскага Дома культуры падрыхтавалі і правялі для сваіх землякоў канцэртную праграму.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *