20 сакавіка адбылася 12 сесія Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання пад кіраўніцтвам яго старшыні У. С. Шпяца. У вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, дырэктары школ і раённага цэнтра дзяцей і моладзі, сакратары пярвічак БРСМ, старшыня Маладзёжная палаты. У рабоце сесіі прымаў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч.
З дакладам на тэму “Пра рэалізацыю ў Шаркаўчшынскім раёне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі” выступіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў. Яго дапоўнілі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорта і турызма райвыканкама Н. П. Турчынская, першы сакратар Шаркаўчшынскага райкама ГА БРСМ Ю. Л. Протас, метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі Н. С. Шакялеўская.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось выступіла з інфармацыяй “Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэта за 2014 год” і “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў № 39 ад 24 снежня 2014 года”.
Галоўны спецыяліст па кадрах, грамадзянскай абароне і мабілізацыйнай рабоце ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М. І. Гінзбург давёў да ведама прысутных інфармацыю пра скасаванне дамовы арэнды рыбалоўных угоддзяў.
Аляксандр БАРЫЛА.
