
16 красавіка ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва старшыня райвыканкама М. І. Баговіч сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Жвіранка”. Асноўнымі тэмамі гутаркі сталі падрыхтоўка і правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама своечасовы і якасны ход вясенне-палявых работ у дадзеным сельгаспрадпрыемстве. У складзе інфармацыйнай групы таксама былі кіраўнік справамі райвыканкама В. А. Малюгіна, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы С. Т. Стома і намеснік начальніка райсельгасхарчу І. Г. Міхалёнак.
Сяргей РАЙЧОНАК.
