Святочнае мерапрыемства ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання састарэлых грамадзян і інвалідаў у Дзікеве

Актуальное

IMG_0868Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання састарэлых грамадзян і інвалідаў у вёсцы Дзікева адбыўся святочны агеньчык, арганізаваны для пражываючых там людзей пажылога ўзросту. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч, намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В. Б. Жук, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва І. В. Прыстаўка, старшыня Лужкаўскага сельсавета Т. М. Краснадубская, намеснік дырэктара КУВСП “Гарадзец” Н. В. Катушонак, дырэктар ААТ “Агратэхсэрвіс” А. Л. Варона і яго намеснік Я. С. Краснікава.
На пачатку сустрэчы Мікалай Ірынархавіч шчырымі, цёплымі словамі павіншаваў прысутных са светлым святам Перамогі. Сярод пражываючых у аддзяленні грамадзян ёсць людзі, лёсы якіх закранула Вялікая Айчынная вайна. Гэта ветэран Уладзімір Фадзеевіч Кравец, былы вязень фашысцкіх канцлагераў Кацярына Трафімаўна Лагунёнак і член сям’і загінуўшага ў час вайны Соф’я Аляксееўна Паляк. Кіраўнік раёна разам з прадстаўнікамі ўлады і вышэйпералічаных сельгаспрадпрыемстваў уручылі ім памятныя падарункі і кветкі, выказалі словы віншавання і глыбокай удзячнасці за сённяшні мір на нашай зямлі.
Прыемным падарункам для пражываючых у аддзяленні грамадзян стаў прыезд удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Душевный уют” раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Галіны Сафончык. Калектыў выступіў з падрыхтаванай канцэртнай праграмай “Песні Перамогі”. Кожны з прысутных уважліва слухаў выступленне, падпяваў самадзейным артыстам тэксты знаёмых песень, горача апладзіраваў пасля музычных нумароў. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя былі запрошаны на салодкі стол, падчас якога ўспаміналі свае юнацтва і маладосць, дзяліліся ўспамінамі пра суровыя гады ваеннага ліхалецца, а таксама выказалі словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна за чулыя і ўважлівыя адносіны да састарэлых грамадзян, якія па волі лёсу зараз пражываюць ў сацыяльнай установе.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0808 IMG_0811 IMG_0816 IMG_0819 IMG_0820 IMG_0822 IMG_0823 IMG_0826 IMG_0828 IMG_0829 IMG_0831 IMG_0832 IMG_0833 IMG_0834 IMG_0835 IMG_0836 IMG_0840 IMG_0841 IMG_0842 IMG_0843 IMG_0844 IMG_0846 IMG_0851 IMG_0857 IMG_0861 IMG_0870



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *