
Цёплае летняе надвор’е спрыяе вясковым працаўнікам нарошчваць тэмпы корманарыхтоўкі. З кожным днём у сельгаспрадпрыемствах яны павялічваюцца. Яно і зразумела, бо травы першага ўкосу павінны быць скошаны па раёне на плошчы 12.300 га ў тэрмін да 25 чэрвеня, як таго патрабуе раённае кіраўніцтва.
9 чэрвеня, наш карэспандэнт наведаў аддзяленне Наваселле гэтага сельгаспрадпрыемства, каб пацікавіцца, як ідуць справы па нарыхтоўцы кармоў.
На ферме Ручай мы сустрэліся з начальнікам аддзялення Барысам Кавалёнкам:
— Дзве сянажныя траншэі на дадзенай ферме мы пачалі закладваць 8 чэрвеня, — паведамляе спецыяліст гаспадаркі. — На сённяшні дзень у нашым аддзяленні працуе 19 адзінак тэхнікі: 4 касілкі, 2 трактары з граблямі, 2 агрэгаты КЗР-9 здрабняюць траву, 8 адзінак трактараў і грузавых аўтамабіляў адвозяць зялёную масу ў сянажныя траншэі, трамбоўку на якіх днём вядуць 2 “Амкадоры”, а ноччу адзін Т-150. Работа, як самі бачыце, кіпіць, прастояў тэхнікі няма. Сумленная праца механізатараў і надзейнасць тэхнікі ў поўнай меры дазваляюць меркаваць, што корманарыхтоўчыя работы ў нас не збавяць сваіх тэмпаў і завершацца своечасова.
Сяргей РАЙЧОНАК.

