У сяброўскай атмасферы “Равесніка”

Молодежь

IMG_5143На базе Лужкаўскай сярэдняй школы з 3 чэрвеня дзейнічаў дзевяцідзённы валанцёрскі палатачны лагер, у якім працуюць і з карысцю адпачываюць 20 дзяцей з няпоўных, малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзеці-сіроты, а таксама дзеці з катэгорыі цяжкіх падлеткаў. 12 школьнікаў — гэта вучні Лужкаўскай СШ, а яшчэ 8 юнакоў і дзяўчат прыехалі са школ гарадскога пасёлка, Германавіцкай, Велікасельскай і Іёдскай СШ.
Цікавую, насычаную разнастайнымі мерапрыемствамі праграму для дзяцей падрыхтавалі педагогі мясцовай школы. Падчас урачыстага адкрыцця лагера, якое прайшло ў актавай зале навучальнай установы, дзяцей віталі метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Грыдзюшка, начальнік лагера Алена Арэхава. Яна ж паведаміла, якой грамадска-карыснай працай будуць займацца вучні на працягу змены: гэта і “працоўны дэсант”, і экалагічныя акцыі па збору смецця і другаснай сыравіны, спартыўныя эстафеты і іншае.
Набыць новых сяброў, падмацаваць свае сілы і здароўе, актыўна далучыўшыся да маладзёжнага руху, пажадала юнакам і дзяўчатам першы сакратар райкама БРСМ Юлія Протас.
Акрамя валанцёрскай справы, на працягу змены з вучнямі праводзілі гутаркі на прававую тэматыку супрацоўнікі РАУС, пра супрацьпажарную бяспеку многа цікавай і змястоўнай інфармацыі паведамілі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Хутка і непрыкметна праляцеў час, юнакі і дзяўчаты скарысталі магчымасць, каб пасля навучальнага года сустрэць пачатак доўгачаканых летніх канікулаў у сяброўскай атмасферы “Равесніка” на ўлонні маляўнічай прыроды. А зараз кожнага з іх чакаюць новыя падарожжы, новыя падзеі, бо лета ў самым разгары.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *