Шаркаўчанка Юля Трафімава заваявала бронзавы медаль рэспубліканскай спартакіядзе

Спорт

IMG_446713—15 чэрвеня ў Жлобіне адбылася Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па лёгкай атлетыцы сярод дзяцей 2001-2002 года нараджэння.
У складзе зборнай Віцебскай вобласці ў спаборніцтвах прыняла ўдзел вучаніца Шаркаўшчынскай СШ № 1 Юлія Трафімава, якая стала бронзавым прызёрам па бегу на дыстанцыі 2000 м, у чарговы раз пацвердзіўшы свой высокі ўзровень падрыхтоўкі.
Дарэчы, за аўтографам трэба спяшацца не толькі да нашых юных спартовых «зорачак», але і да яе таленавітага трэнера – Сяргея Вашкеля. Менавіта дзякуючы яму, ужо не адзін год шаркаўшчынскія хлопчыкі і дзяўчынкі становяцца лепшымі на прэстыжных спаборніцтвах у розных відах спорту.
— Працуем на вынік, — гаворыць Сяргей Іванавіч. — Гэта шчаслівы момант, калі твае вучні ўзнімаюцца на на п’едэстал. Юля — спартыўная дзяўчына. Сябры ведаюць яе як адкрытую і простую ў зносінах, заўжды гатовую прыйсці на дапамогу. Мне здаецца, у Юлі можна павучыцца як працаваць на вынік з ахвотай і натхненнем, ставіць мэты і дасягаць іх, атрымліваць задавальненне ад жыцця. Юля пачала выступаць на раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы з 2011 года, займала прызавыя месцы, затым былі неаднаразовыя перамогі ў вобласці. Трэба зазначыць, што Юля спецылізуецца ў бегу на спрынтарскія і сярэднія дыстанцыі 800, 1000, 1500, 2000 метраў.
Дзяўчына марыць паступіць у Наваполацкае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву.
Прынята лічыць, што поспехаў у жыцці дасягаюць людзі, якія па сваім характары з’яўляюцца лідарамі. Думаецца, Юля абавязкова дасягне пастаўленай мэты.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_4470



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *