Шаркаўчане прынялі ўдзел у абласной спартакіядзе работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання, якая прайшла ў Шумілінскім раёне

Спорт

IMG_4585На мінулых выхадных на базе дзіцячага аздараўленчага цэнтра “Дружба” УП “Віцебскаблгаз” ў аграгарадку Амбросавічы Шумілінскага раёна прайшла трэцяя летняя спартакіяда работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання Віцебскай вобласці. Сярод 27 каманд удзел у ёй прынялі і шаркаўчане на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыем Міхайлавічам Ламака.

—З кожным годам расце ўзровень майстэрства ўдзельнікаў, — адзначыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шарснёў, — канкурэнцыя ва ўсіх відах жорсткая. Адчуваецца, што работнікі дзяржапарату рыхтуюцца да спартакіяды вельмі сур’ёзна. Яны на ўласным прыкладзе даказваюць, што здароўе — гэта тая аснова, на якой трымаецца грамадства. Заняткі спортам дазваляюць праявіць сілу духу, характар і волю. Гэта тыя якасці, без якіх чалавек не стане добрым кіраўніком.

Дарэчы, кіраўнік вобласці пацвердзіў свае словы ўласным прыкладам, паказваючы высокія спартыўныя вынікі. На спартакіядзе яму не было роўных у жыме штангі і гіравым спорце. У апошняй дысцыпліне ён падняў 32-кілаграмовую гіру 53 разы за адну хвіліну (сусветны рэкорд — 57 раз). А ў жыме штангі ён устанавіў рэкорд Беларусі ў сваёй узроставай катэгорыі з вынікам 170 кг.

Прыхільнікі здаровага ладу жыцця спаборнічалі ў такіх дысцыплінах як паркавы валейбол, настольны тэніс, бадмінтон, шашкі, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, лёгкая атлетыка, гіравы спорт, жым штангі.

У напружанай спартыўнай барацьбе дастойна прадставілі наш раён Дзмітрый Ламака, Юрый Васілеўскі, Наталля Арэшкава, Дзмітрый Зеляпужын, Андрэй Шынкевіч, Таццяна Мечаль, Таццяна Аляхновіч, Алена Аляхновіч, Ірына Бекіш, Мікалай Зубовіч, Таццяна Седзюкевіч, а Наталля Цітовіч заняла прызавое трэцяе месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Па выніках двух дзён спаборніцтваў у агульным заліку перамагла каманда абласнога выканаўчага камітэта, другое месца заваявалі прадстаўнікі Бешанковіцкага раёна, трэцяе — Наваполацка.

Без сумнення, спартакіяда дзяржслужачых — гэта карыснае і неабходнае мерапрыемства, дзе важныя не столькі вынікі, колькі магчымасць паказаць, што прадстаўнікі мясцовых органаў улады, хоць і з’яўляюцца кабінетнымі работнікамі, стараюцца падтрымліваць сваю фізічную форму на дастойным узроўні.

Сяргей РАЙЧОНАК.

AST_4927 IMG_4380 IMG_4386 IMG_4390 IMG_4394 IMG_4396 IMG_4399 IMG_4403 IMG_4409 IMG_4410 IMG_4413 IMG_4416 IMG_4422 IMG_4424 IMG_4432 IMG_4457 IMG_4473 IMG_4484 IMG_4491 IMG_4493 IMG_4520 IMG_4527 IMG_4533 IMG_4542 IMG_4548 IMG_4564 IMG_4567 IMG_4576 IMG_4580

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *