Сябры, запрашаем у Лучай 25 ліпеня на незабыўнае свята —адпуст і фэст у гонар святой Ганны
Праграма свята:
15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. Споведзь.
16.00 — урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі з Магілёва.
18.00 — асвячэнне аўтатранспарту праз заступніцтва святога Крыштафа (апекуна вадзіцеляў і пілігрымаў).
18.20 — святочны канцэрт з выдатнымі артыстамі і добрай музыкай. Падчас свята таксама будзе магчымасць падсілкавацца і паўдзельнічаць у забавах.
22.30 — фаер-шоў і феерверк.
Запрашаем разам добра адпачыць духоўна і фізічна! Варта запланаваць гэты дзень для Лучая. Чакаем Вас!
