«Любая праца спорыцца, калі прыносіць радасць» — лічыць Аліна Мілянцей

Актуальное

946У адзін з чэрвеньскіх дзён шаркаўчанка Аліна Міхайлаўна Мілянцей прымала віншаванні. А справа ў тым, што ў гэты дзень яна святкавала 60-гадовы юбілей. Родныя, сябры, суседзі спяшаліся павіншаваць юбілярку з дасягненнем важнага жыццёвага рубяжа. Сярод іншых са словамі віншавання звярнуліся калегі з Цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Нарадзілася юбілярка ў 1955 годзе ў вёсцы Курылавічы Станіславоўскага сельскага Савета.
Бацькі Міхаіл і Яніна Рамановічы выхавалі чатырох дзетак, у тым ліку і працавітую дзяўчынку Аліну. Сярэднюю адукацыю Аліна Міхайлаўна атрымала ў Слабадской школе. У 1974 годзе скончыла вучылішча культпрасветы ў Віцебску і па размеркаванні была накіравана метадыстам у раённы Дом культуры Шаркаўшчыны. Затым працавала на пасадзе загадчыка ў Іёдскім сельскім клубе, там жа ў 1978 годзе лёс падараваў ёй сустрэчу з будучым мужам Леанідам Антонавічам Мілянцеем, які ў той час толькі вярнуўся з марфлоту, дзе праходзіў вайсковую службу. Пасля шлюбу маладыя пачалі жыць у бацькоў Людмілы ў Курылавічах. Ёй давялося папрацаваць у гарадскім пасёлку выхавацелем у ясельнай групе дзіцячага садка ПМК-68.
У 1979 годзе ў маладой сям’і нарадзілася дачка Наталля, а ў 1981 годзе яны пераехалі ў Шаркаўшчыну, дзе мужу далі кватэру. У 1986 годзе ў іх нарадзілася дачушка Надзея.
У 1991 Аліна Міхайлаўна ўладкавалася на працу ў цэнтральную раённую бібліятэку, дзе ўжо 24 гады сочыць за парадкам і чысцінёй. Акуратна і старанна спраўляецца жанчына са сваімі абавязкамі. Яна вельмі цешыца са сваіх унукаў: пятнаццацігадовага Паўліка і сямігадовай Палінкі.
Аліна Міхайлаўна ніколі не прасіла ў лёсу лёгкіх шляхоў, і якая б дарога ні выпала, ідзе па ёй лёгка, з усмешкай, без боязі глядзіць ўперад. Такой застаецца яна і сёння — шчырая і прыгожая. Яна з тых жанчын, якім час толькі дадае прыгажосці і абаяльнасці, — адзначаюць супрацоўнікі бібліятэкі. Няхай жа ёй спадарожнічаюць удача і поспех, вялікія і малыя жыццёвыя перамогі дораць добры настрой, увага і клопат родных і блізкіх людзей саграваюць яе сэрца.
Сяргей ВЫСОЦКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *