Семінар “Ідэалагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”

Актуальное

001055_000007106221У панядзелак, 3 жніўня,  у вялікай зале райвыканкама прайшоў чарговы семінар для намеснікаў кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў па ідэалагічнай рабоце на тэму “Ідэалагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
Вёў мерапрыемства намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. А. Васілеўскі. Юрый Анатольевіч засяродзіў увагу прысутных на тым, што выбары Прэзідэнта краіны — гэта галоўная палітычная падзея для рэспублікі. Зараз у актыўнай фазе ідзе збор подпісаў членамі ініцыятыўных груп за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдыты на пост кіраўніка дзяржавы. Згодна з пастановай прэзідыума Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў і Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўтворана і працуе раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі раёна будуць дзейнічаць 22 участкі для правядзення галасавання. Намеснік старшыні райвыканкама адзначыў са станоўчага боку актыўную прапагандысцкую работу, якую сярод насельніцтва праводзяць члены грамадскіх аб’яднанняў РГА “Белая Русь”, ГА “БРСМ”, Савета ветэранаў, прафсаюзаў і іншых.
Пра ідэалагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення выбараў паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома. Яна паставіла задачу перад намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце ў абавязковым парадку правесці ў сваіх працоўных калектывах рабочыя планёркі па пытаннях асвятлення тэматыкі выбараў Прэзідэнта краіны.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. В. Малюгін расказаў пра ўзаемадзеянне прафсаюзнага актыву з ідэалагічнымі работнікамі, а старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Г. М. Філатава паведаміла пра работу сельскіх пярвічных арганізацый у справе забеспячэння насельніцтва інфармацыяй аб падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Напрыканцы семінара яго ўдзельнікі атрымалі метадычныя рэкамендацыі для работы ў ідэалагічным накірунку, а таксама інфармацыйныя праспекты выбарчай кампаніі 2015 года.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *