Маладыя і шчаслівыя: сям’я Дзмітрыя і Юліі Маліноўскіх з Гарадца

Актуальное

IMG_0125Сёння цяжка заахвоціць большасць моладзі прыехаць працаваць у вёску. Нават калі і па размеркаванні, то па заканчэнні двух гадоў працы маладыя людзі часта з’язджаюць у горад. Толькі не многія вырашаюць ствараць сваё сямейнае гняздо ў сельскай мясцовасці.
Дзмітрый Маліноўскі адразу пасля заканчэння службы ў арміі ў 2007 годзе вярнуўся ў родныя мясціны і пачаў працаваць участковым на тэрыторыі Лужкаўскага сельскага Савета. Нядаўна Дзмітрый паступіў вучыцца завочна на юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яго жонка Юля тры гады назад, скончыўшы вучобу ў Віцебскім медыцынскім каледжы, прыехала працаваць па размеркаванні ў Лужкаўскую амбулаторыю. Абодва гавораць, што спачатку працаваць было цяжка, але з цягам часу пазнаёміліся з мясцовымі людзьмі, пасябравалі.
Знаёмства маладых людзей адбылося наступным чынам: Дзмітрый даведаўся, што ў Лужкаўскай амбулаторыі пачала працаваць прыгожая дзяўчына. Наведаўшы медыцынскую ўстанову па справах, пазнаёміўся з Юляй. Маладыя людзі адчулі прыязнасць адзін да аднаго, пачалі сустракацца, праз паўтара года вырашылі ўступіць у шлюб. Маладая сям’я атрымала новы дом у Гарадцы. Наступным сур’ёзным крокам стане нараджэнне дзяцей, якія ўжо ёсць у планах. У бліжэйшым будучым збіраюцца завяршыць даўнюю мару гаспадара — пабудаваць лазню. Па іх меркаванні, сярод плюсаў вясковага жыцця тое, што тут спакойна і паветра значна чысцейшае. Акрамя таго, ёсць магчымасць весці ўласную гаспадарку, якой маладая сям’я ўжо і паспела абзавесціся. Каб моладзь заставалася ў вёсцы, на думку Юлі, неабходна ствараць працоўныя месцы і, канешне ж, магчымасць для добрага адпачынку.
Вераніка ШЫПІЛА,
студэнтка філалагічнага факультэта ВДУ ім П. М. Машэрава.

6yDcBbLDxEw



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *