19 верасня пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй у музеі Сікоры ў Алашках

Актуальное

12345119 верасня спаўняецца 130 год з дня нараджэння садавода-селекцыянера Івана Паўлавіча Сікоры. Асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, адбыліся падчас Яблычнага фэсту, які прайшоў у Алашках 22 жніўня.
Упершыню супрацоўнікі мемарыяльнага музея славутага садавода 19 верасня будуць ладзіць Дзень адчыненых дзвярэй для наведвальнікаў установы. Тут будуць прапанаваныя экскурсіі па музеі, па сядзібе, дзе жыў і працаваў Іван Паўлавіч, па пладовым садзе. Таксама можна будзе паглядзець дакументальную відэастужку “Сказ пра садавода”, знятую ў 1964 годзе.
Уваход бясплатны.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *